Все записи Контакты

У старэйшай групе на гэтым тыдні галоўнай тэмай і словам тыдня стаў «ЗБАНОК»!
Мы пазнаёміліся са збанком: разглядалі сапраўдны гліняны збанок, даведаліся, для чаго нашы продкі яго выкарыстоўвалі і чаму ён лічыўся такім важным у хаце.
Былі на міні-экскурсіі ў нашым міні-музеі, дзе з цікавасцю разглядалі прадметы беларускага побыту.Малявалі прыгожыя збаночкі і рабілі яркую аплікацыю. З вялікім задавальненнем гулялі ў беларускую народную рухомую гульню са збанком!
Дзеці ўслухваліся ў роднае слова, вучыліся вымаўляць яго з павагай і любоўю да традыцый. #МоўныЛанцужок2026