Все записи Кантакты Контакты

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы — беларусы не выключэнне. Нам ад прадзедаў засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

          З 17 па 21 лютага ў   дзіцячым  садзе №2 г.п. Карэлічы прайшоў тыдзень роднай мовы. Выхаванцы малодшых груп падарожнічалі «Па старонках роднай мовы» з дапамогай розных відаў дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, казачнага. Яны атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.

          Для выхаванцаў сярэдніх груп на працягу тыдня выхавальнікі праводзілі тэматычныя гутаркі пра Беларусь, чыталі беларускія народныя казкі і мастацкія творы беларускіх аўтараў, разглядалі ілюстрацыі, фатаграфіі і карціны пра прыроду, жыхароў, культуру, традыцыі і помнікі Беларусі

          Выхавальнцы старшых груп № 8 і 10  наведалі Карэліцкі раённы краязнаўчы музей. У час экскурсіі пазнаёміліся з беларускімі народнымі святамі і абрадамі.  Цікавай і змястоўнай была экскурсія выхаванцаў старшых груп №7 і 4  у раённую дзіцячую бібліятэку.  Супрацоўнікі бібліятэкі правялі гульню-падарожжа «Мая мілая родная мова». Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, слухалі вершы, казкi на роднай мове, пазнаёміліся з беларускімі кнігамі і часопісом «Вясёлка».

          Вельмі займальна і пазнавальна ў старшая группе №7 прайшоў інтэграваны занятак па адукацыйным вобласцям “Дзіця і грамадства” і “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”  на тэму “Адкуль кашуля прыйшла”. Праз гульні, доследы дзеці даведаліся пра этапы стварэння  адзення, асаблівасці беларускага нацыянальнага ўбору.

          У апошні дзець тыдня – 21 лютага выхаванцы прянялі ўдзел у свяце “Злацінкі роднай мовы”.   Дзеці чыталі любімыя вершы на беларускай мове, выконвалі беларускія народныя танцы, гулялі  ў народныя гульні, спявлі песні на роднай мове.

          Педагагічныя работнікі ўстановы далучыліся да агульнарэспубліканскага мерапрыемства – напісанне Усебеларускай дыктоўкі. Кожны жадаючы змог праверыць свае веды, адчуць прыгажосць роднай мовы.

          Мы ўпэўнены, што атрыманыя ва  ўстанове дашкольнай адукцыі веды дапамогуць дзецям у жыцці, а цікаўнасць да беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі роднага краю будзе развівацца на наступнай ступені адукацыі.