21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы — беларусы не выключэнне. Нам ад прадзедаў засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
З 17 па 21 лютага ў дзіцячым садзе №2 г.п. Карэлічы прайшоў тыдзень роднай мовы. Выхаванцы малодшых груп падарожнічалі «Па старонках роднай мовы» з дапамогай розных відаў дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, казачнага. Яны атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.
Для выхаванцаў сярэдніх груп на працягу тыдня выхавальнікі праводзілі тэматычныя гутаркі пра Беларусь, чыталі беларускія народныя казкі і мастацкія творы беларускіх аўтараў, разглядалі ілюстрацыі, фатаграфіі і карціны пра прыроду, жыхароў, культуру, традыцыі і помнікі Беларусі
Выхавальнцы старшых груп № 8 і 10 наведалі Карэліцкі раённы краязнаўчы музей. У час экскурсіі пазнаёміліся з беларускімі народнымі святамі і абрадамі. Цікавай і змястоўнай была экскурсія выхаванцаў старшых груп №7 і 4 у раённую дзіцячую бібліятэку. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі гульню-падарожжа «Мая мілая родная мова». Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, слухалі вершы, казкi на роднай мове, пазнаёміліся з беларускімі кнігамі і часопісом «Вясёлка».
Вельмі займальна і пазнавальна ў старшая группе №7 прайшоў інтэграваны занятак па адукацыйным вобласцям “Дзіця і грамадства” і “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму “Адкуль кашуля прыйшла”. Праз гульні, доследы дзеці даведаліся пра этапы стварэння адзення, асаблівасці беларускага нацыянальнага ўбору.
У апошні дзець тыдня – 21 лютага выхаванцы прянялі ўдзел у свяце “Злацінкі роднай мовы”. Дзеці чыталі любімыя вершы на беларускай мове, выконвалі беларускія народныя танцы, гулялі ў народныя гульні, спявлі песні на роднай мове.
Педагагічныя работнікі ўстановы далучыліся да агульнарэспубліканскага мерапрыемства – напісанне Усебеларускай дыктоўкі. Кожны жадаючы змог праверыць свае веды, адчуць прыгажосць роднай мовы.
Мы ўпэўнены, што атрыманыя ва ўстанове дашкольнай адукцыі веды дапамогуць дзецям у жыцці, а цікаўнасць да беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі роднага краю будзе развівацца на наступнай ступені адукацыі.